У Польшчы арыштавалі беларуса па запыце сілавікоў з РБ
Затрыманне ў Беластоку / bialystok.policja.gov.pl
У Польшчы арыштавалі 20-гадовага беларуса па запыце сілавікоў з РБ. Як паведамляе беластоцкая паліцыя, ён быў аб'яўлены ў міжнародны вышук за крадзеж грошай з банкаўскага рахунку і гандаль наркотыкамі, псіхатропамі з выкарыстаннем фальшывых рэцэптаў.
Беларуса шукалі па чырвонай картцы Інтэрпала — запыт на арышт накіравалі з Мінска.
У міжнароднай судовай практыцы ўжо былі прэцэдэнты, калі беларусаў, затрыманых за мяжой па запыце РБ, у выніку не выдавалі. Вядомая гісторыя Уладзіслава Гірыса. Летась італьянскі суд прызнаў запыт, атрыманы ад сілавікоў Беларусі, палітычным пераследам і вызваліў беларуса.