У Полацку археолагі зрабілі незвычайную знаходку
У Полацку археолагі зрабілі незвычайную знаходку. Гэта шумячая прывеска, якую нашы продкі насілі на адзенні, каб адганяць "злых духаў". Знайшоў яе 26 студзеня гісторык і археолаг Ігар Магалінскі.
Вось такую фантастычную рэч адкапалі падчас пракладкі траншэй камунікацый на Верхнім замку. Шумячая прывеска выдатна захавалася. Мяркуецца, што яна магла быць створана ў XII-XIV стагоддзях.