У Полацкім раёне "Аўдзі-80" з'ехала ў кювет і перакулілася (фота)
Здарэнне адбылося 22 чэрвеня. Кіроўца не пацярпеў, а вось пасажырку шпіталізавалі.
Каля 13-й гадзіны ў панядзелак, 22 чэрвеня, на аўтадарозе Полацк — Лепель каля вёскі Тросна адбылося здарэнне. Кіроўца "Аўдзі-80" не саўладаў з кіраваннем, у выніку аўтамабіль апынуўся ў кювеце і перакуліўся.
Як інфармуе прэс-служба МНС, кіроўца не пацярпеў і самастойна выйшаў з салона, а вось пасажырку дэблакавалі ўжо ратавальнікі, якія прыехалі на месца. Яе шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам.
Фота: МНС