У Пінску ў рацэ Піна "вылоўлівалі" аўтамабіль (фота)

У Пінску ў рацэ Піна "вылоўлівалі" аўтамабіль (фота)

У Пінску ў рацэ Піна "вылоўлівалі" аўтамабіль. "Audi 100" туды скацілася ўдзень 12 снежня. Гаспадар легкавіка выклікаў ратавальнікаў. Вадалазы прымацавалі да аўтамабіля лябёдку і выцягнулі транспартны сродак з ракі, інфармуе прэс-служба МНС.

Мяркуецца, што здарэнне адбылося з-за таго, што не спрацавалі стаяначныя тармазы.

Фота: МНС