У Пінску электраманцёр ударыў нажом у грудзі навучэнца каледжа

У Пінску электраманцёр ударыў нажом у грудзі навучэнца каледжа

Навучэнец Пінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці атрымаў раненне нажом у вобласць сэрца. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама падпалкоўніка міліцыі Сяргея Дучэнку.

Здарэнне адбылося позна ўвечары 31 студзеня. У міліцыю пра інцыдэнт паведаміла дзяжурная медсястра Пінскай цэнтральнай раённай лякарні. Па яе словах, у клініку быў шпіталізаваны 20-гадовы навучэнец мясцовага каледжа. Ён быў паранены нажом у вобласць сэрца.

Следча-аператыўная група разам з супрацоўнікамі АМАП выявіла, што навучэнец каледжа быў паранены ў сваім пакоі ў інтэрнаце. Рану яму нанёс 18-гадовы электраманцёр аднаго з пінскіх прадпрыемстваў. Паміж імі ўзнікла сварка, і п'яны манцёр ударыў апанента нажом.

Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу за замах на забойства. Падазраванага затрымалі.