У першы клас беларускага ліцэя ў Гайнаўцы запісалася рэкордна шмат дзяцей

Вучні беларускага ліцэя ў Гайнаўцы

Вучні беларускага ліцэя ў Гайнаўцы / архіўнае фота

Сёлета ў ліцэй з вывучэннем беларускай мовы ў горадзе Гайнаўка (Падляшскае ваяводства Польшчы) прынялі 102 першакласнікаў. Гэта рэкордная колькасьць для навучальнай установы.

"Усіх, хто хацеў да нас прыйсьці, мы прынялі. Гэта вышэй за мяжу нашых мараў. Спачатку мы думалі пра тры класы і 50 вучняў. Затым атрымалі дазвол на пашырэнне набору на 24 чалавекі. Прынялі 102 — супер. Спадзяемся, што вышэйшая арганізацыя пагодзіцца яшчэ на адзін клас, каб дапамагчы ліцэю", — сказаў у каментары Польскаму радыё выканаўца абавязкаў дырэктара навучальнай установы Дарыюш Мусюк.

Кіраўнік ліцэя дадаў, што ў рамках педагагічнага эксперыменту ўсе першакласнікі будуць вывучаць беларускую мову як прадмет. Пры гэтым некаторыя іншыя прадметы таксама будуць часткова выкладацца па-беларуску.

Практычна ўсе вучні ліцэя — гэта жыхары Гайнаўкі і Гайнаўскага павету, адзначае "Позірк". Насельніцтва Гайнаўкі — каля 20 тысяч чалавек. Там жыве шмат этнічных беларусаў. Сам горад размяшшчаецца за 30 км ад беларускай мяжы.

Ліцэй быў заснаваны ў 1949 годзе як навучальная ўстанова з выкладаннем па-беларуску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.