У першы дзень зімы ў Беларусі прагназуюць ападкі
Зіма пачалася ў лістападзе / t.me/Zaslavle_Online/
У першы дзень зімы ў Беларусі прагназуюць ападкі — снег. Яны магчымыя ў многіх раёнах краіны. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да -11 градусаў (пры праясненнях — да -13, у Мінску — ад -6 да -8), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6 (у сталіцы — 3-5 марозу).
vk.com/belgidromet