У Парыжы пасля выбуху абрынуўся будынак
Будынак, у якім адбыўся выбух / AFP
21 чэрвеня ў Парыжы, у пятай акрузе, пасля выбуху часткова абрынуўся будынак. Паведамляецца пра тры дзясяткі пацярпелых, частка з якіх знаходзяцца ў цяжкім і нават крытычным стане. Папярэдне лічыцца, што адбыўся выбух газу. Пасля яго пачаўся пажар, агонь перакінуўся на суседнія будынкі. Паліцыя эвакуявала з іх людзей. Пацярпелых шукаюць пад заваламі, піша lemonde.fr.
Telegram