У Паставах за "экстрэмізм" судзілі маладую сямейную пару
Сям'я Радзевічаў / vk.com
У Паставах за "экстрэмізм" судзілі маладую сямейную пару. Спачатку суддзя Наталля Максімава разглядала адміністрацыйную справу 29-гадовага Яўгена Радзевіча, а пасля і яго жонкі.
Як піша @vitebsk_info, на разгляд справы мужчыны суддзя адвяла 10 хвілін. Яго і Луізу Радзевіч абвінавачвалі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Якія вынесены прысуды, пакуль невядома.