У Паставах 23-гадовая жанчына закалола нажніцамі нованароджаную дачку
Распачатая крымінальная справа.
Жудаснае здарэнне адбылося днямі ў Паставах. У мясцовую бальніцу прывезлі 23-гадовую жанчыну з пасляродавым крывацёкам. Лекарам яна не распавяла, дзе знаходзіцца дзіця. На наступны дзень справай заняліся праваахоўныя органы. Міліцыянеры наведалі кватэру, дзе жыве жанчына. Там яны знайшлі труп нованароджанай дзяўчынкі са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі, інфармуе БЕЛТА.
Высветлілася, што жанчына нарадзіла дзіця 18 жніўня каля 17-й гадзіны. Пасля гэтага яна нажніцамі закалола дзяўчынку. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "забойства маці нованароджанага дзіцяці".
Здымак з архіву.