У Парыжы шпіталізавалі экс-прэзідэнта Францыі Жака Шырака
Экс-прэзідэнт Францыі Жак Шырак шпіталізаваны раніцаў 18 верасня ў парыжскі шпіталь Піцье-Сальпетрыер. Як паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на сваякоў палітыка, прычынай стала "лёгачная інфекцыя".
Зяць Шырака Фрэдэрык Сала-Бару паведаміў, што экс-прэзыдэнт правядзе ў шпіталі бліжэйшыя дні. Яго блізкія кажуць, што Шырак знаходзіцца ў свядомасці.
Шырак быў прэзідэнтам Францыі з 1995 па 2007 год. У траўні 2005-га палітык перанёс інсульт.