У панядзелак ў Беларусі чакаецца да 17 градусаў цяпла

Яркі восеньскі ранак на рацэ Свіслач / Andrey Kozlov
У панядзелак у Беларусі сіноптыкі не прагназуюць небяспечных метэаралагічных з'яў.
Надвор'е захаваецца пераважна без ападкаў, днём паветра прагрэецца ад 11 да 17 градусаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер будзе дасягаць 3-8 м/с.
У Мінску ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра складзе 12-14 градусаў цяпла. У Брэсце будзе пераменная воблачнасць, без ападкаў, паветра прагрэецца да 15 градусаў цяпла.
У Віцебску і Гомелі таксама прагназуецца пераменная воблачнасць, а тэмпература паветра складзе 11-13 градусаў са знакам "плюс".
У Гродне чакаецца да 16 градусаў цяпла, а ў Магілёве максімальная тэмпература паветра складзе 14 градусаў. У абодвух гарадах у панядзелак не будзе істотных ападкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.