У панядзелак у Беларусі будзе да +21 градуса, без ападкаў
Восень / Еўрарадыё
У панядзелак, 2 кастрычніка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман у асобных раёнах уначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў, у дзённыя гадзіны — 15-21 цяпла.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў аўторак.