У панядзелак будуць судзіць Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Някляева

У панядзелак, 30 снежня, у Мінску працягнуцца суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй.
Несанкцыянаваныя акцыі адбыліся ў сталіцы 7 і 8 снежня.
У судзе Ленінскага будуць разглядацца адміністрацыйныя справы літаратараў Уладзіміра Арлова і Уладзіміра Някляева, а таксама Андрэя Кудзіка, Наталлі Ладуцька, Змітра Казлова (блогер Шэры Кот), Ганны Шапуцька, Барыса Анікеева, святара Віктара Кавалькова (айцец Вікенцій), Барыса Дуброўскага.
У судзе Цэнтральнага раёна пройдуць суды над Андрэем Шарэндам, Аляксеем Сюдаком і першым амбасадарам Беларусі ў Германіі Пятром Садоўскім. Дарэчы, суд месціцца ў будынку колішняга Коласаўскага ліцэя, дзе Садоўскі быў выкладчыкам.
У судзе Заводскага раёна будуць разглядаць адміністрацыйную справу Валерыя Рабцава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.