Кіраўніца Саюза палякаў сустрэлася ў калоніі з палітвязнем Анджэем Пачобутам

Анджэй Пачобут на судзе / sb.by
Кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс сустрэлася з палітвязнем Анджэем Пачобутам — журналістам і актывістам польскай меншасці ў Беларусі.
Іх сустрэча адбылася ў Наваполацкай калоніі, дзе Пачобут, асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі, адбывае пакаранне. Пра гэтую сустрэчу Борыс напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Кіраўніца Саюза палякаў напісала ў сацсетках, што накіравала Лукашэнку просьбу аб вызваленні Пачобута, а таксама аб магчымасці спаткання з ім у калоніі. І пасля гэтага яна атрымала такі дазвол.
"Анджэй сардэчна перадае прывітанне ўсім — знаёмым і незнаёмым. Адчувае сябе псіхалагічна добра, сказаў, што Бог кожнаму вызначае яго шлях", — напісала Борыс пасля сустрэчы.
Вызваленне Анджэя Пачобута галоўная ўмова з боку Польшчы для адкрыцця большай колькасці памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.