Ці атрымалася ў Лукашэнкі выкруціцца і пазбегнуць сваркі з Кітаем — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Як і чакалася, падчас сустрэчы з “ганцамі з Пекіна” Лукашэнка зрабіў усё магчымае, каб перакласці адказнасць за зачыненую польска-беларускую мяжу і спыненне транзіту кітайскіх тавараў у Еўропу на польскі бок. Маўляў, ён тут ні пры чым, гэта вайна, якую распачала Польшча супраць Кітая. Ці дайшло да дэманстрацыі адпаведных мап са словамі “А зараз я вам пакажу” не вядома, але тое, што прадстаўнікі Кітая павераць Лукашэнку, малаверагодна.

Ці з’яўляецца вялікай праблемай для Кітая сітуацыя са спыненнем транзіту ў Еўропу праз Беларусь і ці будзе Пекін ціснуць на Мінск? Ці могуць следам за Польшчай закрыць межы з Беларуссю Літва і Латвія? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.