На мяжы вайны: ці атрымалася ў Пуціна запалохаць Еўропу сваімі дронамі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў

Пуцін працягвае пагражаць Еўропе прымяненнем любой зброі ў выпадку будзь-якой пагрозы Расіі. Вось толькі пакуль пагроза сыходзіць выключна ад Расіі — то іх самалёт праляціць там, дзе не мусіць лётаць, то ваенны карабель зойдзе ў забароненыя воды, то іх БПЛА выпадкова “выскачаць” у паветранай прасторы Польшчы, Румыніі ці яшчэ дзе. І пакуль НАТА збірае камісіі для расследвання гэтых інцыдэнтаў, польскае кіраўніцтва ў асобах Сікорскага і Туска заяўляе — любы расійскі самалёт, ракета ці дрон, які парушыць неба Польшчы, будзе збіты…

Ці сапраўды Еўропа саспела да таго, каб рашуча рэагаваць на расійскія правакацыі і ці ўсе краіны НАТА на гэта гатовыя? Ці будуць такія дзеянні працаваць на эскалацыю канфлікта і ці не менавіта гэтага і хоча Масква? Якую ролю ў гэтым супрацьстаянні адыгрывае Беларусь і ці заўважныя змены адносінаў да Беларусі ў Еўропе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.