У Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пройдуць слуханні па Беларусі
Святлана Ціханоўская
5 снежня ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пройдуць слуханні па Беларусі. На пытанні амерыканскіх кангрэсменаў будзе адказваць Святлана Ціханоўская.
Падчас слуханняў будуць абмяркоўваць палітыку ЗША па Беларусі, санкцыі ў дачыненні да рэжыму, дапамогу грамадзянскай супольнасці. На ўсё гэта можна будзе глядзець у жывым эфіры.