У Пакістане згарэў пасажырскі цягнік, загінулі больш за 70 чалавек

У Пакістане згарэў пасажырскі цягнік, загінулі больш за 70 чалавек, дзясяткі пацярпелі, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Трагічнае здарэнне адбылося каля горада Рахімяр-Хан у правінцыі Пенджаб.
Пажар пачаўся пасля выбуху газавага балона, які пасажыры выкарыстоўвалі для прыгатавання ежы (улады прызнаюць, што гэта распаўсюджаная праблема ў Пакістане). Агонь хутка ахапіў тры вагоны. Шмат пасажыраў загінулі, калі на хаду скакалі з цягніка.
Вядома, што пасажыры цягніка ехалі на ісламскую канферэнцыю.
Reuters
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.