У Оршы 10-гадовы школьнік загінуў у дарожнай аварыі

10-гадовы хлопчык загінуў у дарожна-транспартным здарэнні ў Оршы. Гэта адбылося 18 чэрвеня. Школьнік ішоў па тратуары моста праз Дняпро і затым пачаў перабягаць дарогу ў недазволеным месцы. У той момант яго збіў аўтамабіль “Хёндай”, якім кіраваў мясцовы жыхар.

Хлопчык атрымаў пашкоджанні і быў шпіталізаваны. Увечары таго ж дня ён сканаў у лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць.

Па факце здарэння Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Па факце аварыі прызначаныя экспертызы, у тым ліку аўтатэхнічная і судова-медыцынская, паведамляе прэс-служба СК.

Фота з архіву