У Нью-Йорку прагрымеў выбух — пацярпелі сама меней 29 чалавек

У Нью-Йорку прагрымеў выбух — пацярпелі сама меней 29 чалавек

Гучны выбух прагрымеў у Нью-Йорку на паўночным захадзе Ніжняга Манхэтэна ў суботу ўвечары. Як паведамляе ВВС са спасылкай на пажарны дэпартамент Нью-Йорка, здарэнне адбылося прыкладна ў 21.00 паводле мясцовага часу. Ведамства інфармуе, што ў выніку інцыдэнту 29 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Паводле інфармацыі замежных СМІ, адзін з пацярпелых у цяжкім стане. Большасць людзей атрымалі раненні ад разбітага шкла з вокнаў навакольных дамоў.

Існуюць розныя версіі здарэння — спланаваная акцыя і выбух газу. Мяркуецца, што невядомы зламыснік мог закласці бомбу ў вулічную сметніцу, аднак незразумела, ці можна назваць гэтае здарэнне тэрактам.

Раней у суботу самаробная бомба ўзарвалася ў Нью-Джэрсі. Там ніхто не пацярпеў.