У нядзелю крыху пахаладае, будзе ветрана і магчымы мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 15 лістапада, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег.
Вецер будзе заходні парывісты. Уначы і раніцай у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе 1-6 градусаў цяпла, а ўдзень — 3-8 вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву