У новым футбольным сімулятары ёсць беларуская мова
Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла футбольны сімулятар UFL, у якім даступная беларуская мова / Скриншот из трейлера игры
Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прадставіла футбольны сімулятар UFL, у якім даступная беларуская мова. Яе можна выбраць для інтэрфейсу і каментарыяў.
Гульню распрацавала міжнародная студыя ў партнёрстве з беларускай студыяй Vizor Games. Сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй абвясціў пра праект летам 2021 года, а распрацоўка пачалася ў 2016-м.
UFL таксама называюць "гульнёй ад Крышціяну Раналду", бо легендарны партугальскі футбаліст інвеставаў у яе каля 40 мільёнаў долараў.
Сімулятар даступны на гульнявых прыстаўках PS5 і Xbox Series, а версія для камп’ютараў чакаецца ў 2025 годзе.
Дарэчы, у трэйлеры да гульні распрацоўшчыкі пакінулі “пасхалачку” для беларусаў. Звярніце ўвагу на тое, што напісана спераду ў гульца ў белай майцы.