У Нацыянальным парку "Нарачанскі" паказалі дзіўны падводны свет вадаёмаў
На тэрыторыі парку 43 вадаёмы, найбуйнейшы з іх — возера Нарач / vk.com/narochpark
У Нацыянальным парку "Нарачанскі" паказалі дзіўны падводны свет яго вадаёмаў. Там правялі падводныя здымкі. Супрацоўнікі налічылі ў вадаёмах і вадацёках 35 відаў рыб, 18 з якіх належаць да "абарыгеннай фауны" (шчупак, акунь, лешч, карась залаты, плотка, чырвонапёрка ды іншыя).
Згаданы нацыянальны парк знаходзіцца пераважна ў Мядзельскім раёне (і крыху займае тэрыторыі суседніх раёнаў). Працягласць з поўначы на поўдзень складае 34 км, з усходу на захад — 59 км. На тэрыторыі парку размяшчаюцца 43 вадаёмы, найбуйнейшы з іх — возера Нарач.