У Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за снегападу затрымліваюцца рэйсы
Пра гэта сведчыць інфармацыя анлайн-табло, размешчанага на сайце аэрапорта / @euroradio
У Нацыянальным аэрапорце Мінск з-за снегападу затрымліваюцца рэйсы. Пра гэта сведчыць інфармацыя анлайн-табло, размешчанага на сайце аэрапорта.
Самалёт авіякампаніі "Белавія" ў Маскву адправіўся ў 08:15 замест 07:45, борт "Поўначсталі" ў Чарапавец — у 15:15, замест 14:05, самалёт "Аэраўлота" ў Маскву — у 15:45 замест 15:25. Рэйс "Белавія" ў Стамбул перанесены больш чым на гадзіну — з 16:55 на 18:00.
Са спазненнем прыбывалі ў Мінск рэйсы з Калугі і Масквы.