У МУС назвалі фэйкам рассылку пра вайскоўцаў-педафілаў

Міністэрства ўнутраных спраў
У школы Беларусі 3 верасня паступілі лісты пра рост колькасці злачынстваў супраць непаўналетніх, звязаны з прыездам расійскіх вайскоўцаў на вучэнні "Захад-2025". Лісты рассылаліся з подпісам міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.
У МУС назвалі гэтую рассылку фэйкавай і заявілі, што яна накіраваная на "дыскрэдытацыю органаў улады і стварэнне панікі ў грамадстве".
"Выпадкаў сексуальнага гвалту і эксплуатацыі дзяцей з боку вайскоўцаў не зафіксавана", — заявілі ў прэс-службе міліцэйскага ведамства.
Дарэчы, самі вучэнні "Захад-2025" пройдуць з 12 па 16 верасня.
У сувязі з рассылкай у МУС вырашылі нагадаць пра крымінальную адказнасць: "За апублікаванне і распаўсюд інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці, а таксама за спараджэнне панікі і распальванне міжнацыянальнай варожасці прадугледжаная крымінальная адказнасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.