У МУС Беларусі папярэджваюць пра небяспечную гульню падлеткаў
У МУС Беларусі папярэджваюць пра небяспечную гульню падлеткаў. Яна мае назву "Бяжы або памры". Апублікавана відэа, як у Жлобіне 15-гадовы падлетак выбег на дарогу перад аўтамабілем, які рухаўся, і быў ім збіты. На шчасце, хлопец не атрымаў траўмаў. Па версіі міліцыі, ён пайшоў на рызыку, паколькі гэта быў элемент гульні, якую актыўна прапагандуюць у сацсетках. Сэнс яе ў тым, каб паспець перабегчы дарогу перад аўтамабілем, аўтобусам ці цягніком, якія рухаюцца, і не загінуць.