У "Мону Лізу" ў Луўры кінулі торт
У Луўры знакамітую "Мону Лізу" Леанарда да Вінчы выпацкалі тортам. Гэта зрабіў невядомы мужчына ў інвалідным крэсле і парыку.
Ён паспрабаваў разбіть куленепрабівальнае шкло, але ў яго не атрымалася. Тады ён кінуў торт у карціну. Мужчыну затрымала ахова.
Верагодна, гэта быў экаактывіст. Паведамляюць, што пасля затрымання ён крычаў навакольным: "Падумайце пра планету!".