У Мінюсце Беларусі раздавалі пісталеты
Пісталет для супрацоўніка Мінюста / t.me/minjust_by/
У Мінюсце Беларусі раздавалі пісталеты. Адбывалася гэта падчас святкавання Дня юрыста. "Такіх узнагарод работнікі Міністэрства юстыцыі яшчэ не атрымлівалі!", — радасна адзначае прэс-служба міністэрства.
Мінюст мае самае непасрэднае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі. За апошнія гады была "зачышчана" грамадзянская супольнасць, ліквідаваныя апазіцыйныя палітычныя партыі, пазбаўленыя ліцэнзій дзясяткі адвакатаў.
Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка раней быў намеснікам міністра ўнутраных спраў.