У Мінску зноў дыміліся аўтобусы МАЗ
Аўтобус МАЗ зноў паспрабаваў загарэцца / t.me/minsknews_by/
У Мінску зноў дыміліся аўтобусы МАЗ. Два здарэнні адбыліся ў розных раёнах сталіцы, паведамляе minsknews.by.
У раёне Уручча ў аўтобуса ўзнікла праблема з генератарам. У выніку адбылося задымленне. Кіроўца скарыстаўся вогнетушыцелем. Аўтобус адцягнулі ў аўтапарк для рамонту.
Аналагічны выпадак адбыўся з аўтобусам № 84 на прыпынку "Пятроўшчына". Там спрацавала сістэма пажаратушэння. Кіроўца абясточыў аўтобус.
У абодвух выпадках пацярпелых не было.
Два дні таму ў Мінску на праспекце Машэрава згарэў аўтобус МАЗ. І падобныя здарэнні рэгулярна адбываюцца і ў Беларусі, і за мяжой (найперш у Расіі). З-за заходніх санкцый на вытворчасці замежныя камплектуючыя замянілі "аналагічнымі", але яны аказаліся зусім не аналагічнымі.