У Мінску злодзей, уцякаючы ад гаспадыні кватэры, скочыў з другога паверха

У Мінску злодзей, уцякаючы ад гаспадыні кватэры, скочыў з другога паверха

У Мінску жанчына заспела ў сваёй кватэры злодзея. Спалохаўшыся, 35-гадовы мужчына скочыў з акна другога паверха і ўцёк. Праўда, ён атрымаў траўмы і лячыўся. Затрымалі яго праз некалькі месяцаў, калі разам з 40-гадовым знаёмым, ён пачаў зноў здзяйсняць крадзяжы з чужых кватэр. Для гэтага яны ўзламвалі замкі ў той час, калі дома нікога не было.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, аднойчы злодзеі забралі з чарговай кватэры два ноўтбукі, мабільны тэлефон, два мільёны рублёў і банкаўскую картку. У гэты момант іх і затрымалі праваахоўнікі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "Крадзеж". Зламыснікам пагражае да 4 гадоў зняволення кожнаму. Раней яны ўжо траплялі за краты за здзяйсненне аналагічных злачынстваў.

Фота: Fotolia і guvd.gov.by

У Мінску злодзей, уцякаючы ад гаспадыні кватэры, скочыў з другога паверха
У Мінску злодзей, уцякаючы ад гаспадыні кватэры, скочыў з другога паверха