У Мінску затрымана каля сотні футбольных фанатаў
Яны збіраліся правесці сяброўскую гульню, але былі пагружаныя ў аўтазакі. На тэлефанаванні яны не адказваюць.
Каля сотні футбольных фанатаў мінскага "Дынама", якія сабраліся ў фрунзенскім ФОКу, каб правесці сяброўскі турнір, затрыманыя АМАПам. Маладыя людзі былі пагружаныя ў аўтазакі. Цяпер тэлефоны іх не адказваюць.
Па словах ананімнай крыніцы, якая паведаміла Еўрарадыё пра затрыманне, футбольныя фанаты ў нашай краіне лічацца небяспечнай супольнасцю, таму, калі іх збіраецца больш за 50, узнікае патрэба правесці з імі гутарку. Хоць, мяркуе наш суразмоўца, такое затрыманне незаконнае.