У Мінску затрымалі супрацоўніка БДПУ
Сяргей Іванцоў / ВКонтакте
Стала вядома пра затрыманне супрацоўніка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і псіхолага Сяргея Іванцова. Інфармацыя пра крымінальную справу супраць Іванцова з'явілася ў Telegram-канале, звязаным з сілавікамі. На гэта звярнула ўвагу "Наша Ніва".
Іванцова затрымалі за каментары, якія ён пакінуў у чат-боце "экстрэмісцкага" канала. Крымінальную справу супраць яго завялі па двух артыкулах, але якім, сілавікі не ўдакладнілі. Цяпер Сяргей Іванцоў знаходзіцца ў СІЗА.
Яму 38 гадоў. Ён выпускнік Ліцэя БДУ. Скончыў біяфак БДУ і працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Акадэміі навук. Пяць гадоў таму Сяргей паступіў у аспірантуру Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта і працаваў ва ўніверсітэце. Акрамя таго, ён — дырэктар кампаніі, якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі ў фармакалогіі і вучыць гэтаму іншых. Займаўся Іванцоў і псіхалогіяй.