У Мінску затрымалі настаўніцу беларускай мовы і літаратуры
У Мінску затрымалі настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Галіну Тарноўскую. "Пакаяльнае відэа" з ёй з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
У ім жанчына кажа, што яе затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года.
Паведамляецца, што Галіне Тарноўскай 42 гады, яна працуе ў гімназіі №37.