У Мінску затрымалі дачку пісьменніка Міхася Скоблы
У Мінску затрымалі дачку беларускага пісьменніка і журналіста Міхася Скоблы — калумніста "Народнай Волі", складальніка паэтычнай анталогіі "Краса і сіла".
Сафіі Скобла 26 гадоў. Яе прозвішча днямі з'явілася ў спісах затрыманых.
Па звестках праваабаронцаў, дзяўчыну затрымалі 26 красавіка. Акалічнасці і прычына пакуль невядомыя.
Скобла знаходзіцца на Акрэсціна. На яе склалі пратакол за адміністрацыйнае правапарушэнне.