У Мінску затрымалі айцішніка, які ўдарыў міліцыянера

У Мінску затрымалі айцішніка, які ўдарыў міліцыянера

У Мінску затрымалі айцішніка, які ўдарыў міліцыянера. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, здарэнне адбылося 5 верасня каля станцыі метро "Пушкінская". Сцвярджаецца, што 25-гадовы жыхар сталіцы ўдзельнічаў у пратэстнай акцыі. Па версіі МУС, міліцыянеры яму "зрабілі заўвагу і папярэдзілі пра адказнасць". Верагодна, яго спрабавалі затрымаць. На відэа відаць, як хлопец пырснуў у твар міліцыянерам слёзацечным газам. Адзін з іх адскочыў, а другі счапіўся з айцішнікам і атрымаў удар кулаком у твар.

Аператыўнікі з ГУУС Фрунзенскага раёна Мінска знайшлі маладога чалавека, які падчас згаданага здарэння ўцёк. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Яму пагражае крымінальная адказнасць за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў.

За апошні месяц выпадкі агрэсіі ў дачыненні міліцыянераў у Беларусі сталі масавымі. Таксама ў дачыненні грамадзян масава распачынаюцца крымінальныя справы. А вось за гвалт сілавікоў у дачыненні мірных пратэстоўцаў не распачата ніводнай крымінальнай справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.