У Мінску затрымалі 20-гадовага наркадылера з энэргетычнымі парашкамі

20-гадовы мінчук займаўся рэалізацыяй забароненых энэргетычных парашкоў, якія ўтрымліваюць асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы.



Свой тавар малады чалавек распаўсюджваў, выкарыстоўваючы схованкі і так званыя закладкі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Праз інтэрнэт ён дамаўляўся з патэнцыйным пакупніком, называў нумар свайго электроннага кашалька, куды той пераводзіў грошы. Пераканаўшыся, што патрэбная сума паступіла на рахунак, прадавец паведамляў месцазнаходжанне закладкі з парашком. Пераважна гэта былі лесвічныя пляцоўкі шматпавярховых дамоў.



Дарэчы, падчас затрымання міліцыянты ліквідавалі адну з закладак на лесвічнай пляцоўцы дома — тавар знаходзіўся ў патроне для лямпачкі асвятлення. У самога наркадылера з сабой былі 16 пакецікаў з парашком, пафасаваным па 0,5 г у кожным. У яго пакоі знайшлі пустыя палімерныя пакеты для фасавання, а таксама 2 пакеты з энэргетычным парашком агульнай вагой каля 125 г.



Фота — guvd.gov.by