У Мінску загінула малое дзіця, якое выпала з акна пятага паверха

За хлопчыкам прыглядала 13-гадовая дзяўчынка
/ СК
У Мінску 9 жніўня з акна пятага паверха выпаў хлопчык, якому было амаль два гады. Дзіця загінула.
Следчы камітэт паведамляе, што ён быў у гасцях у сяброўкі маці, за ім прыглядала 13-гадовая дзяўчынка.
"У пэўны момант ён застаўся адзін у пакоі, узабраўся на падаконнік, адкрыў акно і зваліўся з вышыні пятага паверха. Ад атрыманых траўмаў дзіця памерла", — распавялі ў СК.
Вокны кватэры, дзе адбылася трагедыя, былі абсталяваныя ахоўнымі механізмамі — замкамі. Але, калі хлопчык быў адзін у пакоі, яны не былі зачыненыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.