У Мінску за "здраду дзяржаве" будуць судзіць мытніка
Віктар Вараб'ёў / t.me/viasna96/
У Мінску за "здраду дзяржаве" будуць судзіць мытніка. 29-гадоваму Віктару Вараб'ёву пагражае да 15 гадоў зняволення, паведамляюць праваабаронцы.
14 лютага справу Вараб'ёва пачне разглядаць Мінскі гарадскі суд (суддзя — Сяргей Хрыпач). Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
Акрамя "здрады дзяржаве", мытніка таксама абвінавачваюць у "перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў", "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", "удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх".
"Наша ніва" піша, што Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але мае беларускае грамадзянства. Ён працаваў на Мінскай цэнтральнай мытні (старэйшым інжынерам сувязі).