У Мінску за хабар затрыманыя чатыры работнікі станцыі тэхагляду

У Мінску за хабар затрыманыя чатыры работнікі станцыі тэхагляду

У Мінску ў Кастрычніцкім раёне за хабар затрыманыя чатыры работнікі станцыі дыягностыкі аўтамабіляў. Аперацыю правялі міліцыянеры пры падтрымцы байцоў зводнага атраду хуткага рэагавання.

Як паведамляе БЕЛТА, уладальнік аднаго з аўтамабіляў перадаў службовай асобе грошы за спрыяльнае вырашэнне пытання аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду. У гэты момант аператыўнікі і правялі затрыманне. Не выключана, што былі і іншыя падобныя выпадкі, калі за грошы вырашалася пытанне аб праходжанні тэхагляду. Нібыта, на станцыі быў "прэйскурант цэнаў незаконнага ўзнагароджання".

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Затрыманыя даюць паказанні.

Здымак з архіву.