У Мінску за дзень двойчы скралі адзін і той жа аўтамабіль (фота)

У Мінску ў Фрунзенскім раёне за дзень двойчы скралі адзін і той жа аўтамабіль — Renault Logan, 2015 года выпуску. Легкавік быў прыпаркаваны ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Матусевіча. Суседзі бачылі, што ў машыну сядалі мужчына і жанчына. Па прыкметах праваахоўнікі заўважылі іх на прыпынку грамадскага транспарту і пры спробе ўцячы затрымалі, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Мужчына паведаміў, што гаспадар машыны забыўся ў яго кватэры ключы ад Renault Logan. Сваёй знаёмай ён прапанаваў з'ездзіць на ёй у краму па алкаголь. Яна не падазравала, што машыну мужчына ўзяў без дазволу. Калі ж яна пачула, што знаёмы збіраецца прадаць легкавік, вырашыла ад яго пазбавіцца. Пакуль ён пайшоў па пакупкі ў гандлёвы цэнтр, жанчына падышла да грузчыка, аддала яму ключы ад машыны і сказала, што яна скрадзеная, папрасіла патэлефанаваць у міліцыю. Аднак грузчык нікуды не патэлефанаваў.

Міліцыя, з дапамогай запісаў камер відэаназірання, знайшла грузчыка гіпермаркета. 33-гадовы мужчына раней трапляў за краты. Ён да сустрэчы з праваахоўнікамі ездзіў на чужой машыне на працу. У яго адносінах распачалі крымінальную справу. Справу распачалі і ў адносінах 44-гадовага мужчыны, які першы скарыстаўся машынай.

Фота: guvd.gov.by