У Мінску выраслі тарыфы на прымусовую эвакуцыю аўтамабіляў
Расцэнкі за эвакуацыю аўто павысіліся адразу на 50 тысяч рублёў.
Мінгарвыканкам павялічыў тарыфы на паслугі па прымусовай адбуксіроўцы, а таксама захоўванні адбуксіраванага транспарту на ахоўнай стаянцы.
Як паведамляе interfax.by, адпаведнае рашэнне №2767 сталічныя ўлады прынялі яшчэ 30 кастрычніка. У чацвер 13 лістапада дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. З гэтага часу ён набыў афіцыйную моц.
Цяпер прымусовая эвакуацыя аўто на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар будзе каштаваць 430 тысяч рублёў ( раней было 380 тысяч). Тая ж паслуга, але з частковай пагрузкай на эвакуатар, — 350 тысяч рублёў (раней — 300 тысяч).
Захоўванне эвакуяванага транспарту на ахоўнай стаянцы на працягу 1-3 сутак захоўвання цяпер каштуе 60 тысяч рублёў за суткі (раней — 50 тысяч). За 4-9 сутак захоўвання ўладальніку аўто давядзецца аддаць 35 тысяч рублёў за суткі (раней — 30 тысяч). Ад 10-х сутак і далей — па 25 тысяч рублёў (раней — 20 тысяч).
Фота — positime.ru