У Мінску ўсталявалі мемарыяльную дошку аднаму з сыноў Якуба Коласа
У Мінску на Вайсковых могілках урачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Георгія Канстанцінавіча Міцкевіча, сярэдняга сына Якуба Коласа. На ёй почыркам народнага паэта Беларусі напісаны наступныя радкі: "Яфрэйтар Міцкевіч Георгій (Юрый) Канстанцінавіч // I.V.1917 — у верасні 1941 года прапаў без вестак пад Вязьмай". Дошку ўсталявалі побач з мемарыялам усёй коласаўскай сям’і, піша "Звязда".
Праект рэалізавалі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
zviazda.by