Паслоў РБ і РФ у Германіі не запросяць на цырымоніі, прысвечаныя ІІ Сусветнай

Бундэстаг

Бундэстаг

Амбасадараў Беларусі і Расіі ў Германіі выключаць са спісаў запрошаных на памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны. Сама цырымонія пройдзе 8 траўня.

Такое рашэнне прынялі ў нямецкім Бундэстагу, перадае DW. Кіраўніцтва справамі нямецкага парламента патлумачыла, што Мзс Германіі не рэкамендуе запрашаць прадстаўнікоў гэтых дзвюх краін.

Асноўнай прычынай называюць асцярогу, што прадстаўнікі Расіі могуць "выкарыстоўваць гэтыя падзеі ў сваіх мэтах і неправамерна звязаць іх з агрэсіўнай вайной супраць Украіны". Расійская прапаганда (а за ёй і беларуская), апраўдваючы сваю агрэсію, пастаянна паўтарае пра пагрозу нацызму з Украіны і Еўропы.

Між тым, амбасадар Расіі ў Германіі Сяргей Нячаеў у сераду, 16 красавіка, наведаў мемарыял каля Берліна. У цырымоніі прыняў удзел таксама і беларускі прадстаўнік у Германіі Андрэй Шупляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.