У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў вайны

За год ветэранаў стала менш на 300 чалавек

За год ветэранаў стала менш на 300 чалавек / BELTA

У Беларусі на 1 красавіка было 814 ветэранаў Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У траўні 2024-га ў РБ налічвалася 1100 ветэранаў.

Таксама ў нашай краіне налічваецца 6400 чалавек, якія "пацярпелі ад наступстваў вайны". Сярод іх — каля 5700 былых вязняў фашызму.

У пачатку траўня ім выплацяць аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Інваліды і ўдзельнікі вайны атрымаюць па 5 тысяч рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.