У Мінску ўпаў з вышыні і загінуў 16-гадовы навучэнец ліцэя БДУ

У Мінску ўпаў з вышыні і загінуў 16-гадовы навучэнец ліцэя БДУ

У Мінску ўпаў з вышыні (з 14-га паверха) і загінуў 16-гадовы навучэнец ліцэя БДУ. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Паводле яе слоў, цела юнака знайшлі раніцай 23 кастрычніка каля дома, у якім ён жыў. На месцы працуе следча-аператыўная група УСК па г. Мінску.

Як стала вядома, загінулага звалі Глеб. На сваёй старонцы ў сацсетцы ён пазначыў статус “Я сам ва ўсім вінаваты”. 8 снежня яму споўнілася б 17 гадоў.

Два гады таму ў Мінску загінула 16-гадовая навучэнка ліцэя БДУ. Яна таксама ўпала з вышыні. Дзяўчынка напісала перадсмяротны беларускамоўны тэкст на сваёй старонцы ў сацсетках.

У Мінску ўпаў з вышыні і загінуў 16-гадовы навучэнец ліцэя БДУ
Фота: vk.com