У Мінску ўначы недалёка ад чыгуначнага вакзала падпалілі аўтамабіль (фота)
У Мінску каля 2-й гадзіны ночы недалёка ад чыгуначнага вакзала (на праезнай частцы насупраць вуліцы Кірава,4) падпалілі аўтамабіль. "Опель Астра" 1998 года выпуску цалкам згарэў. Таксама былі пашкоджаныя агнём і два прыпаркаваныя паблізу легкавікі — "Рэно Кангу" і "Хонда Акорд".
Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі. Высветлілася, што яно пачалося ў салоне "Опель Астры". Мяркуецца, што яго прычынай мог быць падпал, інфармуе прэс-служба МНС.