У Мінску ў выніку аўтааварыі Peugeot сутыкнуўся са сцяной дома (фота)

У Мінску вечарам 26 чэрвеня на перакрыжаванні вуліц Пляханава і Тухачэўскага адбылася аўтааварыя. Там сутыкнуліся аўтамабілі Peugeot і Rover. У выніку першы легкавік адкінула на тратуар, ён сутыкнуўся са сцяной двухпавярховага жылога дома, інфармуе сайт onliner.by.

Адзначаецца, што інфармацыі пра пацярпелых няма.

Фота: onliner.by