У Мінску ў аварыю трапіў аўтамабіль міліцыі
У Мінску ў аварыю трапіў аўтамабіль міліцыі. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, ДТЗ адбылося ў нядзелю пасля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Кнорына і Валгаградскай. Там сутыкнуліся каршэрынгавы Volkswagen і службовы аўтамабіль дэпартамента аховы. Ад удара апошні выехаў на тратуар і наехаў на святлафор. З'явілася відэа з месца здарэння.
Пра пацярпелых пакуль нічога не паведамляецца.
На месцы аварыі / @gaiminsk