У Мінску трамваі сутыкнуліся з Renault Scenic (фота, відэа)
У выніку на нейкі час быў перакрыты рух трамваяў на вуліцы Якуба Коласа. Пацярпелых сярод людзей не было.
У Мінску трамваі сутыкнуліся з Renault Scenic. Здарэнне адбылося на вуліцы Якуба Коласа. Як інфармуе сайт onliner.by, адзін з трамваяў зламаўся і іншы яго буксіраваў на жорсткай счэпцы. Нечакана на трамвайныя пуці выехаў для развароту легкавік, адбылося сутыкненне. У выніку Renault Scenic адкінула і ён закрануў аўтамабіль Mitsubishi.
Утварыўся затор, на нейкі час быў перакрыты рух трамваяў на вуліцы Якуба Коласа.
Фота: onliner.by